Главная   Добавить в избранное Музычная рэцэнзія як крытычны жанр | курсовая работа


Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады - скачать бесплатно Бесплатные Рефераты, дипломные работы, курсовые работы, доклады и т.п - скачать бесплатно.
 Поиск: 


Категории работ:
Рефераты
Дипломные работы
Курсовые работы
Контрольные работы
Доклады
Практические работы
Шпаргалки
Аттестационные работы
Отчеты по практике
Научные работы
Авторефераты
Учебные пособия
Статьи
Книги
Тесты
Лекции
Творческие работы
Презентации
Биографии
Монографии
Методички
Курсы лекций
Лабораторные работы
Задачи
Бизнес Планы
Диссертации
Разработки уроков
Конспекты уроков
Магистерские работы
Конспекты произведений
Анализы учебных пособий
Краткие изложения
Материалы конференций
Сочинения
Эссе
Анализы книг
Топики
Тезисы
Истории болезней


 





Музычная рэцэнзія як крытычны жанр - курсовая работа


Категория: Курсовые работы
Рубрика: Журналистика, издательское дело и СМИ
Размер файла: 42 Kb
Количество загрузок:
26
Количество просмотров:
851
Описание работы: курсовая работа на тему Музычная рэцэнзія як крытычны жанр
Подробнее о работе: Читать или Скачать
Смотреть
Скачать



2

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі

Музычны рэцэнзія як крытычны жанр

Курсавая праца

студэнткі 2 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны Аляксандраўны

навуковы кіраўнік

прафесар Арлова Таццяна Дзмітрыеўна

Мінск 2007

ЗМЕСТ

Уводзіны …………………………………………………………..……3-4

Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі

1.1. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі……………………..…..5-7

1.2. Музычная рэцэнзія як жанр………………………………………8-10

Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1 Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ……………………….…..11-16

2.2. Практычнае напісанне рэцэнзіі…………………………………17-22

Заключэнне…………………………………………………………….….24

Дадатак

Музычныя рэцэнзіі ў часопісе “Rolling Stone”………..………….…24-25

Арцемій Троіцкі…………………………………………………………..25

Спіс літаратуры………………………………………..……………...26-27

Уводзіны

«Тое, што нас акаляе, гэта ўжо не музыка. Адна чвэрць насельніцтва ходзіць з плэерамі. Унікальны час! Музыка стала нечым большым…”- паведаміў мне ў інтэрвію піцерскі паэт і музыка Лёша Ніканаў. Музыка, самая сапраўдная музыка, засталася ў філармоніях і захапляе эліту.

12 красавіка 1954 года ў Злучаных Штатах Амерыкі выйшла пластынка гурта The Comets. Так нарадзіўся рок-н-рол.

Рок-музыка стала першай масавай музыкай у гісторыі. Больш таго, рок у разнастайных яго варыяцыях і адгалінаваннях (панк-рок, хардкор, грандж і г.д) нараджаў цэлыя моладзевыя субкультуры са сваімі каштоўнасцямі і сваёй ідэалогіяй. Са сваім стылем вопраткі і месцам тусовак.

Масавая музыка распачала ствараць камерцыйную калямузычную культуру. Байкі і банданы з выявымі папулярных гуртоў, арганізацыя маштабных фестываляў, глянцавыя часопісы з вялізарнымі плакатамі каманды Nirvana альбо The Prodigy.

Поп-культуру абслугоўвае журналістыка. І хаця тэрмін “музычная журналістыка” наўрад ці знойдзеш у падручніках і дапаможніках, ён трывала замацаваўся ў нашым лексіконе.

У 90-я гады дваццатага стагоддзя прафесія музычнага крытыка стала масавай. Рэцэнзія - самы запатрабаваны і распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Нялёгкі жанр, які патрабуе пэўнага досведу і кампетэнтнасці. Летась у Беларусі выйшла кніжка “222 альбомы беларускага року” , у якой сабраны рэцэнзіі на беларускія альбомы журналістаў В.Мартыненкі і А.Мельгуя. Кніга паспяхова раскупаецца меламанамі і музыкамі, што даказвае цікавасць да беларускай музыкі і жанру рэцэнзіі.

Музычная журналістыка, музычная крытыка - адгалінаванне да крыўды нераспрацаванае. Рэцэнзентаў не адукоўваюць ва універсітэтах, у беларускіх ВНУ няма адпаведных спецкурсаў. І падручнікаў па музычнай крытыцы выйшла ўсяго некалькі. Адзіны ў сваім родзе ў Беларусі падручнік- “Музыкальная журналистика” Т. Арловай.

На журфаку ж МГУ здарылася унікальная падзея: спецкурс па музычнай журналістыцы чытаў знакаміты Арцемій Троіцкі. І прачытаныя лекцыі адмысловай кнігай выдаў - “Я введу вас в мір ПОП…” Троіцкі чытаецца лёгка і займальна, але ж слушных парадаў і звестак канкрэтна з музычнай журналістыкі там малавата.

З падлеткавага ўзросту музыка займала асобнае, значнае месца ў маім жыцці. На грунце музычных захапленняў я знаходзіла сяброў. Рок-канцэрты даравалі эйфарычную радасць. Беларускі рок прымусіў звярнуць увагу на палітычнае жыццё. Праз музыку я звярнулася да культуры гіпі, і, як “кветачныя дзеці”, распачала вандраваць аўтастопам. Менавіта таму я абрала сваёй тэмай рэцэнзію музычную. Чаму ж рэцэнзію? Калі пішаш, напрыклад, інфармацыйную справаздачу, рэпартаж з канцэрта, падзея як бы падштурховае здольнасці журналіста. Рэцэнзія патрабуе значна большага досведу і эрудыраванасці. Як і любая аналітыка, яна досыць складаны жанр, і таму выклікае ў мяне інтарэс.

Мэта працы - зазірнуць у гісторыю, паназіраць за ўзнікненнем рэцэнзіі і, нарэшце, больш ясна разабрацца, што ўяўляе сабой рэцэнзія сучасная і як яе пісаць.

Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі

1.1. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі

У перакладзе з грэчаскай мовы слова крытыка значыць “судзіць, разбіраць”.

“Крытыка 1. Абмеркаванне, разбор чаго-небудзь з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы Крытыка дапамагае выхаванню кадраў. Не вытрымліваць ніякай крытыкі 2. Літаратурны жанр, задачай якога зяўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры. Музычная к. К. і літаратуразнаўства 3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў Падвергнуць крытыцы работу заатэхнікаў” [6 ; 304]

В. Белінскі пісаў: “Крытыкаваць - значыць шукаць і адкрываць у прыватнай зяве агульныя законы розуму, па якім і праз якія яна магла быць, і вызначаць ступень жывога, арганічнага суаднясення прыватнай зявы з яе ідэалам” [ 5; 10-11]

“Згодна расшыранай трактоўцы, можна лічыць, што мастацкая крытыка існуе столькі, колькі існуе мастацтва. Цэнасны падыход да мастацкіх зяваў, што адлюстроўваў мастацкія патрэбы грамадства на розных этапах ягонага гістарычная развіцця, быў заўсёды” [5; 7]

Але самастойную ролю як від мастацтва музыка распачала адыгрываць ў Старажытнай Грэцыі. “…таму і зараджэнне музычнай крытыкі адносіцца да эпохі антычнасці. Яе пачаткам прынята лічыць палеміку між прыхільнікамі Піфагора і Арыстаксена.”[4; 108] Паслядоўнікі Піфагора былі за нязменныя лагічныя правілы ў галіне музыкі, і, дарэчы, менавіта Піфагор вынайшаў камертон. Паслядоўнікі Арыстаксена на першае месца ставілі эстэтычны прынцып.

У сярэднявечча музыка цалкам падпарадкоўвалася царкве, што не дазваляла аніякіх крытычных адзнак. У эпоху Адраджэнне зяўляюцца новыя стымулы і штуршкі для развіцця крытычнай думкі. В. Галілей выступае супраць шматгалосся ў музыцы, лічачы гэта рудыментам, што прыйшоў з сярэднявечча. Ён піша трактат “Дыялог пра старажытную і новую музыку”

Але як цалкам самастойная галіна музычная крытыка зявілася толькі ў васемнаццатым стагоддзі. Першымі крытыкамі сталі людзі, непасрэдна звязаныя з музыкай. Гэта Г.Берліоз, Р. Шуман, Ф.Ліст, А.Барадзін…

У васемнаццатым стагоддзі ў Расіі ў «Санкт-Петербургских ведомостях» з 30-х гадоў распачалі друкавацца паведамлі пра музычнае жыццё. Музычныя нататкі друкаваліся таксама і ў “Московсих ведомостях”.

Аднак гэта былі паведамленні інфармацыйнага характару. І.Крылоў рабіў часопіс «Зритель». Там часцяком друкаваліся памфлеты П.Плавільшчыкава пра ўмоўнасць італьянскай аперэты, пра адсутнасць інатарэса да свайго, роднага.

У дзевятнаццатым стагоддзі адбываецца росквіт музычнай крытычнай дзейнасці ў Расіі. Г.Дзяржавін, Н.Карамзін, В.Адоеўскі - найбольш выбітныя крытыкі тых часоў. В.Адоеўскі - першы класік рускай музычнай крытыкі. Ён рэалізаваўся як філосаф, матэматык, біёлаг, пісьменнік, кампазітар, арганіст, піяніст і нарэшце крытык! Адоеўскі шчыльна сябраваў з М.І.Глінкай. Спадар Глінка ўважліва прыслухоўваўся да думак сябрука, які яшчэ і ў якасці крытыка творчасці вялікага камазітара паўставаў.

У дзевятнаццатым стагоддзі зяўляецца тэрмін “музыказнаўства”Яго ўвёў А. Сяроў. Для музыказнаўства вельмі важна перыядызацыя, напрамкі, школы, стылі, біяграфіі музычных дзеячаў. Для музычнай жа крытыкі і пазней музычнай журналістыкі “больш важна іншае - тлумачэнне грамадству таго, што ў музыцы адбываецца” [ 1; 8]

На думку даследчыцы Т.Д.Арловай, П.Шалікаў - першы музычны журналіст, дзейнасць якога прыходзіцца на ўсё тое ж змястоўнае дзевятнаццатае стагоддзе. “П.Шалікаў выклікае раздражненне ў сурёзных музыкаў стылем свайго рэцэнзавання, перш за ўсё інфарматыўна-кампліментарным характарам і свецкімі плёткамі. Гэта быў адзін з пачатковых поглядаў на мастацтва як на беспраблемнае, чыста забаўляльнае. Шалікаў выдаваў “Дамский журнал». Ужо сама назва сродка масавай інфармацыі вызначала лёгкі стыль яго пісьма, кпіны з класічных абразцоў оперы»

Далей пісаць пра музыку бярэцца ўсё болей асобаў без прафесійнай падрыхтоўкі і з упэўненымі, безапеляцыйнымі меркаваннямі. Гэта, вядома, раздражняла прафесійных музыкаў. Але ж былі і тыя, для каго музыка заставалася чымсьці большым, чым вясёлае баўленне часу. Сярод такіх - Н.Кашкін, І.Левенсон, А.Размадзе.

На мяжы дзевятнаццатага - дваццатага стагоддзяў распачала фарміравацца музычная прэса: “Русская музыкальная газета” (1894-1918 гг, заснавальнік Н. Фіндзейзен), “Музыка”(1910-1916 гг., рэдактар-выдавец В.Дзержаноўскі), “Музыкальный современник” (1915-1917 гг., рэдактар Рымскі-Корсакаў) Крытыкаў-гісторыкаў, крытыкаў-тэарэтыкаў змяняюць крытыкі-публіцысты.

У першай палове дваццатага стагоддзя музычная журналістыка, адгалінаванне музычнай крытыкі, надзвычай абмяжоўвалася рамкамі сродка масавай інфармацыі, аўтары мусілі падпарадкоўвацца сацыяльнай накіраванасці выдання. Музычныя крытыкі лічылі музычную журналістыку рэччу паверхневай.

У дваццатым стагоддзі распачынае развівацца масавае мастацтва, масавая музыка. Яны быццам не патрабуюць ад чытача пэўнай падрыхтоўкі.

У 90-я гады прафесія музычнага крытыка стала масавай.

Такім чынам, перадумовы для ўзнікненння музычнай крытыкі ўзніклі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Тэрмін “музыказнаўства” нарадзіўся ў дзевятнаццатым стагоддзі. У тым жа дзевятнаццатым стагоддзі пачалі зяўляцца і першыя музычныя журналісты. Шырокі распаўсюд у Расіі і Беларусі крытычная дзейнасць як адгалінаванне музычнай журналістыкі атрымлівае ў апошнія дзесяцігоддзі.

1.2. Музычная рэцэнзія як жанр

Слова “рэцэнзія” лацінскага паходжання. Перакладаецца як “прагляд, адзнака, водгук”. Яшчэ напрыканцы 19 і ў пачатку 20 стагоддзя жанр рэцэнзіі валодаў больш шырокай тэрыторыяй. Да яе адносілі і артыкул, і нават фельетон!

Нарыс, рэпартаж, замалёўка грунтуецца на факце рэчаіснасці, а вось рэцэнзія на інтэрпрэтацыі жыцця мастаком.

Прадмет музычнай рэцэнзіі - музыка. Задача - адзнака мастацкіх фактаў.

“Газетная рэцэнзія - гэта аналітычны жанр, што ўяўляе сабой публіцыстычную адзнаку” [ 3; 100] Аналітыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публіцыстычнасць рэцэнзіі - лагічнасць, шэраг высноваў, эмацыйны і вобразны стыль.“І інфарматыўная, і праблемная часткі ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымі жа і абавязковымі зяўляюцца тры камапаненты: аналіз, інтэрпрэтацыя, адзнака. З іх адзнака - галоўная мэта і нагода напісання рэцэнзіі; аналіз і інтэрпрэтацыя - механізм ейнай паспяховай рэалізацыі.” [5; 132] Адзнака - першая задача рэцэнзіі. І больш сурёзных мэтаў, па вялікім рахунку, рэцэнзент не ставіць. Калі журналіст робіць глыбокі аналіз, закранае нейкія грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо і не рэцэнзія, а артыкул ці мастацтвазнаўскае даследаванне.

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны ў зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музыкі саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад, музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” - вынайшаў народ. Адзнака - рэч субектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі, субектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, піша:

“Фільм “Алігарх” памятаеце? Як там герой Машкова абектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за субектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ - вялікі гурт. А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсці застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Абектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на абектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]

Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности” гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды. Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/] “. Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ ]

Рэцэнзіі можна абяднаць у розныя тыпалагічныя групы, згодна з той ці іншай характарыстыкай.

Паводле абёму:

1. Вяікая рэцэнзія, альбо гранд-рэцэнзія. Яна характэрна, як правіла, для спецыялізаванага выдання. І пішуць яе журналісты кампетэнтныя і аўтарытэтныя.

2. Маленькая рэцэнзія, альбо міні-рэцэнзія. Яна распаўсюджана больш шырока, чым вялікая. Уключае сёння каля паўтары тысячы знакаў. Маленькая рэцэнзія можа быць пазбаўлена аналітыкі і аргументацыя фактаў, і тады будзе аднесена да групы інфармацыйных жанраў.

Паводле колькасці твораў, што аналізуюцца:

1 Монарэцэнзія. Яна разглядае ўсяго адзін твор, але можа мець параўнанні і правядзенне аналогій.

2 Полірэцэнзія асвятляе некалькі твораў і сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле відаў мастацтва:

1 Літаратурная

2 Тэатральная

3 Музычная

4 Кінарэцэнзія і г. д.

Журналіст-крытык звяртаецца да твораў сучаснасці (за выключэннем асобных выпадкаў). Музыказнаўца можа даследаваць і мінулае.

Даследчыца Таццяна Арлова вылучае ў рэцэнзіі асветніцкую, выхаваўчую, рэкамендацыйную функцыі.

Рэцэнзія фактычна не закранае класічную музыку. “Прафесіяналы заўжды мала цікавіліся музычнай крытыкай, аддаючы перавагу музыказнаўству. Яшчэ менш іх цікавіць музычная журналістыка. Такім чынам, музычная журналістыка ў сферы акадэмічнай, фальклорнай і духоўнай музыкі амаль не функцыянуе” [1; 37-38]

Такім чынам, рэцэнзія - гэта аналітычны, крайне субектыўны жанр, асноўнай мэтай якога зяўляецца адзнака мастацкага твора.

Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1. Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ

Поле культуры і інфармацыі ў дваццаць першым стагоддзі неабдымнае. Натуральна, асвятліць яго цалкам таму ці іншаму выданню проста немагчыма. Ды і кожная газета/часопіс разлічана на пэўную аўдыторыю са сваімі густамі. Такім чынам, на старонкі павяровага СМІ альбо ў прастору інтэрнэт-партала трапляюць рэцэнзіі толькі на абраныя кружэлкі.

“Тузін гітоў” - слушны музычны партал, самае знакамітае сецявое выданне пра айчынную музыку, што размяшчаецца па адрэсе http://music.fromby.net. Быў заснаваны ў 2003 годзе, аўтар ідэі - выпускнік журфака БДУ Сяргей Будкін. Мова парталу - выключна беларуская. І, што характэрна для інтэрнэт- медыяў, тарашкевіца. “Тузін гітоў” займаецца выключна беларускай музыкай. Канцэнтруецца збольшага на рок-музыцы, хаця трапляюць час ад часу ў ягоную электронную прастору і “папсавікі” - галоўнае, што беларусы! Але ж іх “тузінаўцы” нядужа шануюць.

У прамежак з 2003 года і да сярэдзіны красавіка 2007 года на “Тузіне гітоў” сабралася каля 60 рэцэнзіяў на беларускія кружэлкі. Партал аператыўна рэагуе на музычную навінку і неадкладна піша рэцэнзію. Галоўны рэцэнзент - Сяргей Будкін. Раней даволі актыўна выступаў ў іпастасі музычнага крытыка на “Тузіне” журналіст Анатоль Мяльгуй, але ж сёлета пакінуў выданне. Заўважаны таксама Таня Засусьвецкая і Алег Кпінаў ( а калі па-руску Замировская и Климов), Сяргей Балахонаў. Сяргей Будкін - яшчэ і штатны журналіст “Нашай нівы”, таму рэцэнзіі ягоныя з электроннага “Тузіна” перамяшчаюцца на папяровыя газетныя старонкі.

Сяргей Будкін, мяркуючы па рэцэнзіях, за музыкай ўважліва назірае не год і не два. Зрэшты, любы сапраўдны рэцэнзент - слухач са стажам. У стылях ён не надта корпаецца, але выдае час ад часу ў сваіх тэкстах звесткі з нядаўняй гісторыі. Пра кружэлку “Жыве рок-н-рол” гурта “BN»: “ Гэты альбом мусіў бы выйсці недзе на перабудовачным зломе, калі была мода на скуранкі і надпісы ў падездах АC/DC, калі заканадаўцамі нефармальнай моды ў нашай вялікай краіне быў Judas Priest ды Black Sabbath, а ўся моладзь раўла на канцэртах ім падобных «Жыве рок-н-рол!!!». Тады гэта было актуальна.” [11; article/462/ ] Пра альбом «Жизнь бьёт ключом» гурта Вирус Лиха: « «Вірусаў» давялося бачыць яшчэ на пачатку іхняй кареры -- год восем таму. Тады іх папулярнасць яшчэ не выходзіла за межы аднапакаёвай кватэры на праспекце Пушкіна, у якой яны рэпетавалі, але ўжо тады адчувалася, што пойдуць яны далёка”

[ 11; article/536/]

Як і амаль кожны музычны крытык, Будкін звяртаецца да параўнанняў і правядзення аналогіяў. У рэцэнзіі на дыск ўжо прыгаданага вышэй гурта Вирус Лиха ён піша: “ Такое мог бы напісаць Сяргей Міхалок, калі б у яго замовіла песень Жана Агузарава.”

Тэксты Будкіна даволі лаканічныя, але змястоўныя, у іх шмат цікавых фактаў. І напісаныя яны якаснай беларускай мовай. Стыль спадара Сяргея, на мой субектыўны погляд, даволі сімпатычны, але не стае ягоным сказам нейкай вытанчанасці, далікатнасці, грацыёзнасці і лёгкасці. Малавата вобразаў, якія б маглі крануць і замацавацца ў памяці. Я мяркую, ягоныя тэксты адрасаваны хутчэй сярэднестатыстычнаму меламану, чым прафесійнаму музыку.

Самавітая фігура ў айчыннай музычнай крытыцы журналіст Вітаўт Мартыненка. Ягоныя рэцэнзіі друкуюцца на старонках газет “Переходный возраст”, “Музыкальная газета”, “Товарищ”, “Белорусы и рынок”. Вітаўт Мартыненка, па словах прадусара Віталя Супрановіча, “давёў, дзе сваё, а дзе чужое на Беларусі[21; 5] . Мартыненка спецыялізуецца выключна на беларускамоўных гуртах.

Нягледзечы на сталы ўзрост, Вітаўт піша па-моладзеваму, па-мадэрноваму. Піша эмацыйна, і не баіцца ставіць у патрэбнай колькасці клічнікі. Ён не грэбуе слэнгам і неалагізмамі. Лагічна, бо асвятляе чытачу альтэрнатыўную музыку, рок. “Круты гітарны драйв гэтаму альбому забяспечыў легендарны Юры Задзіран” [ 18; 2 ] Стыль жа Мартыненкі лёгкі і зграбны.

Калі плошча выдання дазваляе, Мартыненка выступае з адносна разгорнутымі рэцэнзіямі (напрыклад, у “Музыкальной газете”) І па абёму, інфармацыйнасці і грунтоўнасці яны, на мой погляд, нумар адзін у “Музыкалцы”. Ён падчас адхіляецца непасрэдна ад аналізу дыска, падаючы займальную пабочную інфармацыю.

Мартыненка аддана любіць беларускую музыку. Ён не шкадуе добрых словаў, умее захапляцца, часцяком ужывае азначэнні накшталт “найталенавіцейшы”, “легендарны”. Але, мне падаецца, падчас дапускае відавочныя перабольшванні, выхваляючыся нашымі талентамі і папулярнасцю беларускай музыкі. Напрыклад, пра гурт UR IA ён упэўнена паведамляе: “Вось ён, беларускі Led Zeppelin новага стагоддзя…” [ 18;2 ]

Рэцэнзіі Вітаўта аптымістычныя. І не толькі таму, што ён бачыць беларускіх музыкаў здольнымі і таленавітымі. Мартыненка не пазбаўлены пачуцця гумару, што вельмі пасуе рэцэнзенту. Так, напрыклад, на вокладцы сольнага альбома Наталлі Матыліцкай “Пчолачка” - Матыліцкая загорнутая ў клятчастую аўтэнтычную накідку. Мартыненку такое ілюстраванне кружэлкі прыйшлося недаспадобы - маўляў, такая прыгожая жанчына і хавае сваю прыгажосць, загарнуўшыся ў накідку! Ён высвейвае вокладку так: “Уявіце сабе такую карцінку: Галівуд рэкламуе новы фільм плакатам, дзе шыкоўная Шэран Стоўн… у кірзавых ботах выглядвае з сабачай будкі… Немагчыма? Вядома, бо прывабнае мусіць быць прывабным…” [ 19;2]

Значная асоба ў беларускай музычнай журналістыцы - рэдактар “Музыкальной газеты” і часопіса “НОТ 7” Алег Клімаў. Ён адзін з галоўных рэцэнзентаў у вышэй прыведзеных выданнях. Асноўная рыса, якой вылучаюцца ягоныя агляды, - лаканічнасць. Падчас ягоны тэкст можа складацца з 2-3 сказаў. Прыявядзем без скарачэнняў рэцэнзію на альбом “Времена” Юрыя Лоцманава. “Рокешнік, рыім-энд-блюз айчыннай школы - мілы, з бухлом, з комлексамі, з любоўнымі перажываннямі, дварова-рамантычны. «Многие из наших», « Пил водку» »[ 25;31] Лаканічна, але без “вады”. Камусьці такі падыход, безумоўна, прыйдзецца па густу. Не стамляе, можна чытаць у грамадскім транспарце. Ну, а для кагосьці будзе занадта неаргументавана і проста.

Як музычны крытык выступае і журналіст Анатоль Мяльгуй, які разам з Мартыненкам выдаў кнігу рэцэнзій “222 альбомы беларускага року”. Раней Мяльгуй працаваў у “Ліме”, на партале “Тузін гітоў”. Сёння друкуецца фактычна толькі ў “Музыкальной газете”. Музыкай ён захапляецца з ранняга юнацтва, мае пэўны досвед і, натуральна, густ, які развіваўся не адзін год. Анатоль так жа, як і Мартыненка, займаецца толькі беларускай музыкай з тэкстамі на беларускай мове. Часцей за ўсё гэты журналіст піша пра фольк. Ён ўмее чуць музыку і ўмее захапляцца ёй. Але, на мой погляд, стыль Мельгуя пазбаўлены патрэбнай журналісту грацыёзнасці, бязважкасці, каларытнасці і яркасці.

Таццяна Заміроўская піша рэцэнзіі ў “БелГазете», часопісе «Развлечение и Отдых”. Даследчыца Таццяна Арлова заўважыла, што Заміроўская са сваім прагрэсам хутка дасягне такога ўзроню, што ейныя тэксты будуць найсамперш адрасаваны музыкам, а не сярэднестатыстычнаму слухачу. Стыль напісання Заміроўскай у меру мудрагелісты і вобразны.

Музычны крытык, ля якога не пройдзеш міма, - Віктар Пазднякоў. Ягоныя рэцэнзіі час ад часу зяўляюцца ў часопісе “НОТ 7”, ён працуе ў сеціве на партале telegraf.by. Спецыялізуецца не толькі на беларускай сцэне, але і на сусветнай. Я мяркую, ён піша вельмі абгрунтавана і густоўна.

Адзінае ў Беларусі спецыялізаванае выданне пра музыку - часопіс “HOT 7”( “Хот сэвэн”) Ён выдаецца тыражом каля 2000 экзампляраў, раз на два месяцы, шэф-рэдактар - Алег Клімаў.

Рэцэнзіі (выключна на не-беларускую музыку) размяшчаюцца ў другой палове выдання, займаюць каля 10 старонак.

Сярод рэцэнзентаў - О К (Алег Клімаў), Арыман, Доктар Марозаў, Е.Горын. Многія, як бачым, падпісваюцца мянушкамі. Я думаю, гэта даволі паспяховы ход. Бо часопіс асвятляе альтэрнатыўную музыку, якая вельмі стасуецца з такім нефармальным падыходам. Акром таго, журналісты ўжываюць слэнг і размоўныя словы, што прывабна для рок-культуры і для моладзі.

Агляды ў “HOT7” пішуцца па-журналісцу лёгкай мовай, недзе - жартаўліва і з гумарам.

Рэцэнзіі на самыя розныя кружэлкі ( шмат,аднак, рокавых і джазавых) зяўляюцца на старонках беларускага «Женского журнала». У часопісе шмат месца адводзіцца модзе, рэцэптам, артыкулам на тэму сямейнага шчасця. І, натуральна, музыка ў ім не першасная тэма. Рэцэнзіі даволі лаканічныя, але ў іх указваецца стыль, агульнае ўражанне і месца альбома ў творчасці каманды альбо асобнага творцы. Рэцэнзаваннем кіно, кніг і музыкі ў “ЖЖ” займаецца Настасся Касцюковіч, Лілія Камлюк, Алена Занкавец і Юля Дарафеева.

Такім чынам, хоць і не ў дасканаласці развітая, рэцэнзія ў беларускіх СМІ ёсць. У цэнтры ўвагі рэцэнзентаў - рок у яго ўсемагчымых формах, джаз, фолк. Беларускія крытыкы нядужа шануюць танную папсу.

З папяровай прэсы рэцэнзія перамяшчаецца ў Інтэрнэт. Найбольш запатрабаваныя ў сеціве - рэцэнзіі на “Тузіне гітоў”, якія найчасцей піша журналіст Сяргей Будкін.

У Беларусі няма сурёзных выданняў выключна для музыкаў. Таму і ўзровень рэцэнзій - “для меламанаў”. Зрэшты, даволі глыбокім аналізам музыкі і дакладнасцю вызначэння стыляў вылучаецца Таццяна Заміроўская.

Улетку 2006 года зявілася кніга Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя “222 альбомы беларускага року”. Там - шэраг рэцэнзій на беларускія альбомы. Унікальна, што томік захаваў аўтарскі правапіс, ды і рэцэнзіі паўсталі ў поўным варыянце (а не скарочаныя, як у газетах). Там-сям рэаліі грамадскага жыцця вымалёўваюцца ды подыхам нядаўняй гісторыі павявае.

Паспяховая кніга “222 альбомы беларускага року” Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя, выдадзеная ўлетку 2006 года, даказала запатрабаванасць рэцэнзіі і ўзбагаціла беларускую журналістыку.

2.2. Практычнае напісанне рэцэнзіі

Арцемій Троіцкі параўноўвае рэцэнзію з анекдотам. Стройная камазіцыя, лаканічнасць і фінальная нота - абавязкова слушная, абавязкова ў час і каб кранула.

Якімі ж якасцямі валодае сучасны музычны крытык? Безумоўна, ён мае важкі культурны “бэкграўнд” за спінай і слухае, слухае, слухае музыку. У сучаснай музычнай рэцэнзіі распаўсюджаны параўнанні і правядзенне паралеляў, што без пэўнай эрудыцыі, вядома, немагчыма. “Трэба імкнуцца аналізаваць рэч. Аналізаваць лепш за ўсё метадам параўнання. Параўноўваць можна творы аднаго і таго ж артыста, творы артыстаў аднаго жанру і творы артыстаў розных жанраў” [7; 392] Аналізуючы творчасць айчынных выканаўцаў, рускія і беларускія журналісты часцяком абапіраюцца на еўрапейскую і амерыканскую сцэну. Сучасныя рэцэнзіі стракацяць уласнымі імёнамі ды назовамі каманд. Звернемся да рэцэнзіі на альбом “Чертополох” беларускага выканаўцы АТМАРАВІ. Аляксей Мажаеў піша: “ Раві, ад якога можна было чакаць пракуранага вакалу і нервовых акустычных спеваў, аказаўся ўладальнікам высокага і не пазбаўленага прыемнасці голасу, які вельмі падыходзіць для выканання музыкі ў стылях новая хваля, новая рамантыка, сінці-поп- Duran Duran, A-Ha, НРГ , “Альянс” У аранжыроўках пераважаюць бойкія старарэжымныя клавішы - быццам бы Раві вучыўся граць на сінтэзатары ў Дзідзье Маруані.” [9; 2006/rus/press/interm_1004.html] У рэцэнзіі Леаніда Новікава бачым іншую паралель: “ Амаль што наш (беларускі) адказ Bright Eyes” [9; 2006/rus/press/rollingst_0505.html] А вось Генадзь Шостак з парталу www.zvuki.ru параўнаў АТМАРАВІ з Depeche Mode ды Kraftwerk

У журналістыцы існуе спрэчнае пытанне: “Журналіст мусіць ісці ў ногу з чытачом альбо абганяць у кампетэнцыі аўдыторыю?” У сучаснай музычнай крытыцы часцяком пераважае другое. І “наслуханасць” сярэднестатыстычнага меламана не заўжды дазваляе прапусціць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыі і аналогіі. Атрымліваецца, такім чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж і стымул да адукацыі і ўзбагачэння!

“Спалучэнне вобразнасці і актыўнай мысленчай дзейнасці дапамагаюць распазнаць музычную зяву” [1; 44]. Прывядзем прыклады з творчасці музычнай журналісткі Таццяны Заміроўскай. “Заміроўская ўдала спалучае вобразнасць мыслення і логіку з сучаснай манерай зносінаў, такой каштоўнай для фанатаў року” [1; 45] Пра дыск “Романтика» Атмараві спадарыня піша: “Кружэлка здаецца лёгкай, празрыстай і неспасцігальнай, як восплеск адной далоні” [ 9; 2006/rus/press/rio_jan07.html]

Рэцэнзія на “Раздвоение личности” гурта СПЛИН: “Калі тут ён [Васільеў]спявае Маякоўскага, становіцца жахліва сорамна: перажываеш, як за школьнага таварыша, які выйшаў на сцэну з гітарай і забыў Самы Важны Акорд (а потым узгадаў, але так, што лепей бы і не ўзгадваў)” [10; 20070226.8/460354581/ ]

Любы рэцэнзент мусіць дасягнуць пераканаўчасці высноваў, прапанаваных чытачу. І дапамагае гэтаму мастацкасць тэкста, пісьменніцкія здольнасці журналіста, уменне захапіць чытача, а таксама якаснасць аргументацыі. Мастацкасць тэксту звернута да падсвядомасці чытача, аргументацыя - да свядомасці, да інтэлекту.

Галоўная ідэя аўтара ў рэцэнзіі заўжды мусіць быць аргументаванай. “Прыгадаем, што знешняя адзнака будуецца па тыпу наступнага выказвання: “В добра таму, што дапамагае дасягнуць D” “ В дрэнна таму, што нараджае D” “ [8; 145 ] Аўтар выводзіць нейкі асноўны тэзіс, а усе астатнія, другасныя тэзісы яго падмацоўваюць, служаць аргументамі. У тэзісах адлюстроўваюцца веды, досвед, кампетэнтнасць журналіста. Але ж трэба ведаць мяжу, не “перасаліць” рэцэнзію аргументамі, загрувасціўшы асноўную ідэю.

Разглядзім рэцэнзію “Васільеўскі спуск” Барыса Барабанава на альбом “Раздвоение личности» гурта СПЛИН. «ВАСИЛЬЕВСКИЙ СПУСК»

Семнадцать новых песен от нестарого классика русского рока. Лучше бы их было на одну меньше» [23; 88 ] Галоўная ідэя тэксту буйным кусівам вынесена пад загаловак. Пазней спадар Барабанаў праілюструе яе аргументацыяй. “Незразумела толькі, навошта Аляксандр уключыў у альбом песню “Маяк”, напісаную на вершы Уладзіміра Уладзіміравіча Маякоўскага. Справа ў тым, што верш “Лиличка!», які лёг у аснову спева, - гэта такі ўзровень тэксту, побач з якім не толькі вершы Аляксандра Васільева, але і дзевяноста дзевяць адсоткаў рок-н-рольнай паэзіі здаюцца вартымі толькі таго, каб іх спусцілі ва ўнітаз. Так што давайце зробім выгляд, што гэты нумар, які мог бы добра гучаць асобна - на радыё, на сінгле, у альбомную кампіляцыю трапіў выпадкова” [23; 88]

Разглядзім, прааналізуем і па магчымасці падмацуем прыкладамі “няшкодныя парады” Троіцкага музычнаму журналісту, прапанаваныя на лекцыях студэнтам журфака МГУ.

“1. Важна ведаць прадмет сваіх журналісцкіх даследаванняў.

…Калі казаць пра музычную журналістыку, то неабходна добра ведаць музыку. Пажадана пры гэтым ведаць яе больш альбо менш універсальна”.

[ 7; 390]

Сяргей Будкін спецыялізуецца выключна на беларускіх музычных навінках. Але ж агульную кампетэнцыю ў ім выдае правядзеннне паралеляў з не-беларускай сцэнай. У некаторых з рэцэнзіяў.

Вітаўт Мартыненка таксама займаецца толькі айчыннай сцэнай. Але зусім не цікавіцца станам рускай музыкі, ды і за сённяшнямі еўрапейскай, амерыканскімі выканаўцамі, мне здаецца, нядужа пільна назірае. Але ён мае веды ў класіцы року 60х-70х, польскім року 80-х. За беларускай сцэнай назірае з юнацтва. І гэтага яму хапае, каб пісаць даволі грунтоўныя рэцэнзіі на нашы родненькія музычныя творы.

Таццяна Заміроўская ўражвае сваёй “наслуханасцю” і універсальнасцю. Яна здольная пісаць не толькі пра беларускую музыку, але і пра рускую, еўрапейскую, амерыканскую. У ейных рэцэнзіях падчас такое мноства паралеляў і асацыяцыяў, што гэта, бывае, пачынае ціснуць на не такога кампетэнтнага чытача. Альбо нараджае зацікаўленасць і прагу далей адукоўвацца! Звернемся да рэцэнзіі Заміроўскай на альбом “Конверты для снов» гурта Детидетей. [10; 39] У журналісткі знаходзім аналогіі з наступнай музыкай: рускія рамансы, “надрыўная інфантыльная агузараўшчына”, гурт Колибри, Джыван Гаспаран, 16 Horsepower, Троіца, Земфіра, Дети Пикассо.

Вышэй прыгаданыя асобы цікавяцца і літаратурай, і кіно, што час ад часу адлюстроўваецца ў рэцэнзіях, але ж пішуць пра музыку. Яно і мудра, бо час энцыклапедыстаў прайшоў. Узгадваецца крылатае выслоўе: “Хто паўсюль, той нідзе”

“Бывалі журналісты, якія, насупраць, імкнуліся зрабіць сабе імя на некампетэнтнасці, нахабнасці…” [7; 390] У беларускай медыя-прасторы такога не заўважана. І кожны з рэцэнзентаў у той ці іншай ступені, тым ці іншым напрамку “ў тэме”.

“2. Важна мець уласнае меркаванне.

Для таго, каб стаць цікавым, арыгінальным журналістам, да якога прыслухоўваюцца, важна мець уласнае меркаванне. А таксама смеласць гэта меркаванне выказваць. Як не дзіўна, часцяком гэты пункт не выконваецца ” [7; 391]

Натуральна, калі не давяраеш сабе, не верыш сабе, ці паверыць табе чытач? Сяргей Будкін, Вітаўт Мартыненка і Таццяна Заміроўская не баяцца выказваць свой погляд. Іх рэцэнзіі прасякнуты ўпэўненасцю ў сябе. І, вядома, яны здольныя пераканаць, да іх прыслухоўваюцца!

“ Я ведаю мноства сімпатычных рабят, якія дасканала ведалі музыку…Але найлепшым прымяненнем для гэтых людзей аказаліся даведнікі і энцыклапедыі. І калі раней, у 70-я, 80-я гады, калі інфармацыі пра поп-музыку ў нашай краіне амаль не было, даведнікі і энцыклапедыі былі вельмі патрэбнымі, то зараз інфармацыі больш чым дастаткова: і ў інтэрнэце, і ў прэсе. Адсюль мараль: трэба мець уласнае меркаванне

А што рабіць, калі па тым ці гэтым музычным пытанні свайго меркавання няма? Я асабіста думаю, што яго можна сфарміраваць” [7; 391]

“3. Пачуццё стылю

Ёсць добрыя аналітыкі, якія дрэнна пішуць, і чытаць іх нецікава. Я думаю, што стыль для журналіста не менш важны, а можа, і больш важны, чым для пісьменніка. То бок многія пісьменнікі, таму што працуюць у буйной фірме, могуць замаскіраваць адсутнасць стыля альбо кампенсаваць яго чымсьці іншым. І пры гэтым мець вялікі поспех.

…Напрыклад, многія жанчыны вельмі хочуць быць моднымі, стыльнымі, прыгожа апранацца, але пры гэтым ёсць жанчыны, у якіх пачуццё стыля - прыроджанае. Такая жанчына можа апрануць хатнія пантофлі, джынсы і клятчастую кашулю і выглядаць пры гэтым беззаганна.” [ 7; 391-393]

Мартыненка і Заміроўская, на мой погляд, вельмі густоўныя. І пры гэтым іх ніяк не пераблытаеш адзін з адным, бо індывідуальныя! Будкін - ён, зрэшты, самы малады з гэтай тройкі - як бы ”недапрацаваны” і крышачку “няскладны”. Можа, з гадамі, з досведам “прычэшыцца”.

“4. Галоўнае пісаць пра тое, да чаго ты нераўнадушны” [ 7; 395]

У Мартыненкі зрэдку пабачыш злобную рэцэнзію. Беларускія рускамоўныя каманды ён не любіць, але папросту ігнаруе іх. Хаця і па-негатыўнаму нераўнадушны да такіх! Беларускамоўных жа Вітаўт шануе, хаця б таму, што нешта робяць музыкі, так ці інакш развіваюць культуру і -галоўнае для яго!- беларускамоўныя. Ён умее захапляцца музыкай ды піша натхнёна.

Як варта разглядаць твор мастацтва?

“Памылковым зяўляецца разгляд мастацкага твору з пазіцый нейкіх умоўных, кананізаваных правілаў і “законаў”. Бо, як вядома, не тое добра, што правільна, а тое правільна, што добра…” [ 5; 18 ]

У эпоху постмадэрнізму, смелых эксперыментаў гучыць неверагодна слушна.

Так, напрыклад, неардынарная творчасць Сяргея Пукста ( а ён імправізуе за раялем; то спявае на высокіх нотах, а то рыкае; выкарыстоўвае расстроеную гітару) успрынята журналістамі з разуменнем і нават захапленнем. Калі Сярожу запрасілі 12.04.07 у госці на open.by адказваць на пытанні, у загалоўку ён быў названы “джаз-тэрарыстам”, што выражае любоў і захапленне, а не адмоўнае стаўленне. А. Галецкі піша, што Пукст - гэта “эстэт, панк, панк-эстэт, меланхалічна-халерычны постмадэрніст, адна з самых знакавых фігураў андэграўнду, піянер нігілістычнага джазу…” [15; statii1.htm]

«Недапушчальна, калі крытыка не ўлічвае канкрэтнай структуры твора мастацтва і мяркуе пра яго насуперак законам дадзенага віда і рода мастацтва без уліку прыроды жанра і асаблівасцяў метаду, абраных мастаком…

Крытыцы трэба раскрываць не толькі адмоўныя бакі зявы мастацтва, але і станоўчыя. Адсюль пахвала - гэта таксама крытыка. ( Варта выразна адрозніваць пахвалу ад захвальвання: першая арыентуе, накіроўвае мастакоў і чытачоў, слухачоў, гледачоў, другая дэзарыентуе, прыносіць шкоду і тым і іншым)

… Крытыка станоўчых якасцяў каштоўная ў шматлікіх адносінах. Яна замацоўвае аўтара мастацкага твора на выбраным правільным шляху, указвае на тое, што трэба надалей развіваць і ўдасканальваць…” [ 5; 19-20]

Падмацуем гэтыя думкі творчасцю Вітаўта Мартыненкі. Ён не захвальвае, а ўмее хваліць у сваіх рэцэнзіях. Небескарэнна, вядома.

“ Так што Таварыш Маўзер прапануе ў дэбюце сурёзны прадукт - не праходзьце міма!”[ 19;2 ] І малады - а таму яшчэ не зусім смелы - калектыў падтрымаў, і зацікаўленасць у чытача выклікаў

На газетных старонках прыхаваны і піяр для гурта. “Семнаццаць няўрымслівых шлягераў на добрую гадзіну кайфа для шчырага рок-заўзятара…” [ 22; 15 ]

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, рэцэнзія - самы распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Рэцэнзія мае аналітычную прыроду. Асноўная яе мэта - даць адзнаку. Любая адзнака - субектыўная, таму і рэцэнзія - жанр субектыўны.

Якасная рэцэнзія мусіць быць вобразнай, лагічнай, добра аргументаванай, мець галоўную ідэю. У сучаснай музычнай крытыцы шырока распаўсюджаны прыём правядзення паралеляў і вымалёўка асацыяцыяў.

У Беларусі ў якасці рэцэнзентаў выступае Алег Клімаў, Таня Заміроўская, Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Сяргей Будкін і інш. Яны асвятляюць поп-рок-джаз -музыку ва ўсемагчымых яе адгалінаваннях.

У беларускіх СМІ асвятляецца не толькі беларуская, але і руская, еўрапейская, амерыканская музыка.

З прычыны слабаразвітай сеткі музычнай журналістыкі ў Беларусі рэцэнзія - чытанка немасавая. Мы маем усяго адну спецыялізаваную “Музыкальную газету” і спецыялізаваны часопіс “HOT7”, што піша пра замежных артыстаў.

Свае веды беларускі музычны крытык набывае самастойна: практычных дапаможнікаў фактычна не існуе, адпаведных спецыяльнасцяў і курсаў таксама няма.

Рэцэнзент - асоба ў музычнай прасторы не першасная і не другасная. Вось што піша з гэтай нагоды слынны магілёўскі журналіст Віталь Шум: “Для мяне музыка і музыкі - гэта матэрыял, пажытак для эмоцыяў, на якіх я будую свой свет, не больш. Я раскрываю сябе. Дакладна так жа, як гэта робяць музыкі, для якіх навакольны свет - гэта духоўны пажытак…” [18, 4]

ДАДАТАК

Музычныя рэцэнзіі ў часопісе “Rolling Stone”. Прааналізаваць усю рускую прэсу, што асвятляе музычныя справы, неверагодна складана й абёмна. Таму прыпынімся на выбітным часопісе

“Rolling Stone”, рускай версіі амерыканскага сродка масавай інфармацыі.

Тыраж “Rolling Stone” 110 000, і ён карыстаецца попытам не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. У апошні час у палітыцы выдання усё болей выразна назіраецца адхіленне ад рок-музыкі і андэграўнду ў бок попу і мэйстрыму. І ў матэрыялах усё болей і болей эпатажнасці й “жаўцізны”.

Галоўны рэдактар “R S” - Сяргей Яфрэменка.

Рэцэнзіі на музыку, кнігі і кіно, як і любая аналітыка, размяшчаюцца напрыканцы выдання. Музычныя агляды - навінкі рускай, еўрапейскай, амерыканскай сцэны - займаюць каля 10 старонак. Пішуць тут наступныя асобы: Андрэй Бухарын, Дзмітры Вебер, Антон Абозны, Аляксандр Кандукоў.

Адзнакай, галоўнай рысай рэцэнзіі, тут прапітаны не толькі тэкст. Кожны агляд мае пэўную колькасць зорачак.

Побач з лаканічнымі рэцэнзіямі - больш разгорнутыя агляды (з бонусам - фота гурта). У іх журналіст яшчэ і выдзяляе ключавыя трэкі альбома.

Займальна, што ў кожным нумары друкуецца рэцэнзія на олдавы альбом класічнага року. Напрыклад, у №4 за красавік 2007 года гэта дыск Led Zeppelin. Мяркую, гэта будзе карысна асабліва для маладога пакалення, не заўжды дасведчанага ў абразцовых рэчах 60-х - 70-х

Нягледзячы на лаканічнасць, рэцэнзіі даволі інфармацыйныя, грунтоўныя і змястоўныя. Яны, у адрозненні ад матэрыялаў інфармацыйных жанраў, пазбаўлены “жаўцізны”. Журналісты ўмеюць вобразна думаць і кампетэнтны.

Зрэдзьчас на старонкі “R S” трапляюць і топавыя беларускія выканаўцы. Напрыклад, спявак Атмараві.

Арцемій Троіцкі

Троіцкі - бачны рускі музычны крытык, мастацтвазнаўца, журналіст, колішні музыка гурта ЗВУКИ МУ. Праславіўся Троіцкі працай на радыё і тэлебачанні, арганізацыяй канцэртаў, а яшчэ - рэцэнзіямі.

Ілья Сцечкін піша пра Арцемія: “ Я балдзел ад ягонага стылю, у якім мэтру атрымліваецца абяднаць жывасць мовы і лагічную апавядальнасць пісьмовага тэксту”[7; 9 ] Стыль Троіцкага, на маю думку, вельмі моладзевы, лёгкачытэльны. Неадемная рыса Троіцкага - гумар. Ды нават саму рэцэнзію ён параўноўвае з анекдотам.

Рэцэнзіі ў Арцемія ёсць самыя розныя - глыбокія і не вельмі, аргументаваныя і не вельмі, лаканічныя і разгорнутыя. Залежыць ад спецыфікі выдання. У музыцы ён неверагодна кампетэнтны, але, натуральна, у глянцавым часопісе “Касмаполітэн”, дзе пераважаюць ілюстрацыі, а не тэкст, свае пазнанні не рэалізоўваў цалкам.

Троіцкі заўважае, што найлепш за ўсё ў яго атрымліваецца пісаць пра тое, да чаго ён не раўнадушны.

Спіс літаратуры

Аналітычная літаратура

1. Арлова, Т.Д. Музычная журналістыка. Мн. : ЗАТ “Інстытут

сучасных ведаў”, 2007

2. Вдавічэнка, В.Г. Рэцэнзія// Жанры савецкай журналістыкі/ Агульная падрыхтоўка М.С. Чэрапахава М.: Высшая школа, 1972

3. Гарохаў В.М. Рэцэнзія // Газетныя жанры / Рэдакцыйная калегія Власаў, В.І, Дацюк, Б.Д., Окаракаў, В.А., Стукалін, Б.І., Чэрнышэў, В.І. М. : Выдавецтва палітычнай літаратуры, 1971

4. Карпілава, А. А. З гісторыі музычнай крытыкі // Віды

літаратурна-мастацкай крытыкі: вопыт гісторыка-тэарытычнага агляду: Сб. навук. артыкулаў / Пад агульн. рэд. Л.П. Саенковай Мн.: БДУ, 2005

5. Курышева, Т. Слова пра музыку. Пра музычную крытыку і

музычную журналістыку. М., 1992

6. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. /Пад

рэдакцыяй М.Р. Судніка і М.Н. Крыўко. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 2002

7. Троіцкі, А.К. Я ўявяду вас у свет ПОП… М.: Время, 2006

8. Тэртычны, А.А. Жанры перыядычнага друку М.: Аспект Пресс, 2000

Рэсурсы ў Інтэрнэце

9. www. atmoravi.net

10. www. belgazeta.by

11. music.fromby.net

12. www.nestor.minsk.by

13. www.telegraf.by

14. www.open.by

15. www. pukst.com

Перыядычныя выданні

16 БелГазета. №12 - 26 марта 2007 года

17 Женский журнал - №1-2 2007

18 Музыкальная газета. №30 - 3 жніўня 2006 года

19 Музыкальная газета. №39 - 2 лістапада 2006 года

20 Музыкальная газета. №2 - 18 студзеня 2007 года

21 Наша слова. №35 - 30 жніўня, 2006 года

22 Переходный возраст. №36 - 28 жніўня 2006 года

23 RollingStone. №3 - сакавік, 2007

24 RollingStone. №4 - красавік, 2007

25 НОТ 7. №6 - 2006 год








 
Показывать только:


Портфель:
Выбранных работ  


Рубрики по алфавиту:
А Б В Г Д Е Ж З
И Й К Л М Н О П
Р С Т У Ф Х Ц Ч
Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

 

 

Ключевые слова страницы: Музычная рэцэнзія як крытычны жанр | курсовая работа

СтудентБанк.ру © 2015 - Банк рефератов, база студенческих работ, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам, а также отчеты по практике и многое другое - бесплатно.
Лучшие лицензионные казино с выводом денег